Дзяўчыну, якая працавала на саміце G20 у Ханьчжоў, кітайскія СМІ і карыстальнікі сацсетак назвалі «самым прыгожым целаахоўнікам у свеце».

Тут і ніжэй фота: People's Daily Online

Тут і ніжэй фота: People's Daily Online

Дзяўчына прыцягнула да сябе пільную ўвагу, патрапіўшы ў кадр падчас выканання абавязкаў на саміце — яна ахоўвала аўтамабіль прэм'ер-міністра Італіі Матэа Рэнца, піша «Жэньмінь Жыбао».

Журналісты высветлілі, што сімпатычную целаахрўніцу клічуць Шу Сінь, яна з горада Гуян на паўднёвым захадзе краіны. Дзяўчыне крыху больш за 20 гадоў.

Таксама стала вядома, што Шу Сінь служыць у Народна-вызваленчай арміі Кітая. У 2013 годзе яе называлі ў ліку 10 самых прыгожых вайскоўцаў НВАК. Дзяўчына захапляецца спевамі і танцамі, і нават заняла прызавое месца на адным з песенных конкурсаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?