У вас на вуліцы асфальт пайшоў ямкамі? Дык усе яго недакладаюць і недакатваюць.
Вам недалілі бензіну на запраўцы? Дык там усяго паўлітра, от нішчаброд.
Вам прадалі пратэрмінаваны тварог? Дык усе ж так прадаюць.
Вас аблічылі на рынку? Дык усе ж аблічваюць.
Вам здалі кватэру са скасабочанымі вокнамі? Дык ва ўсіх дамах мы так рабілі.
Вы ідзяце галасаваць на «выбарах»? Дык усе ж ідуць.
Вы размахвалі рукамі і лаяліся матам? Дык вы ж разумееце…
Чаму я не здзіўляюся, калі беларуская паралімпійская дэлегацыя салідарызуецца з махлярамі ад спорту? Таму што наш жэст высока ацэняць такія самыя. Можа, нам нават дадуць скідку на газ! Як самым блізкім сябрам! І мы патрацім яе на недакладзены асфальт, недаліты бензін і замену шклопакетаў.