10 гадоў таму, 8 верасня 2006 года, запрацаваў сайт nn.by у сённяшнім фармаце.

«8 верасня, у Дзень беларускай вайсковай славы, стартуе сайт «НН» у новым фармаце. Экран камп’ютара перастаў быць копіяй газетнай старонкі. «НН» цяпер можна не толькі чытаць, але і пісаць, і спрачацца ў ёй, а неўзабаве — чуць яе. Дык заходзь, не стой адзін. Далучайся і заставайся», — пісалася з гэтай нагоды 10 гадоў таму.

Сайт газеты існаваў і перад гэтым. Але роўна 10 гадоў таму стаў паўнацэнным парталам: са стужкай навінаў, асобнымі артыкуламі, старонкай для каментароў, календаром, раздзелам для фатаздымкаў, а потым і для відэа.

За гэты час колькасць наведнікаў і праглядаў вырасла ў дзясяткі разоў.

Артыкул А. Фядуты 10-гадовай даўніны

Стужка артыкулаў за 8 верасня 2006 года

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0