Беларуская дэлегацыя пранесла сцяг Расіі на цырымоніі адкрыцця Паралімпіяды ў Рыа-дэ-Жанейра «ў знак салідарнасці» з адхіленымі расійскімі паралімпійцамі. Стала вядома, што сцяг нёс Андрэй Фомачкін.

Гэты 53-гадовы спартыўны функцыянер нарадзіўся ў 1963 у Армавіры (Расія).

Ён працаваў трэнерам-выкладчыкам СДЮШАР Мінскай вобласці, займаў шэраг кіруючых пастоў у дзяржаўных і камерцыйных арганізацыях, з 2007 года ў дырэктараце нацыянальных каманд, з 2008 па 2010 год — памочнікам міністра спорту і турызму, з 2010 па 2012 год — старшынёй дырэктарата нацыянальных каманд па відах спорту Міністэрства спорту і турызму. Цяпер ён дырэктар РЦАП па лёгкай атлетыцы. 

Андрэй Фомачкін — майстар спорту міжнароднага класа, пераможца і прызёр Спартакіяды народаў СССР (1986 года), рэкардсмен СССР у зімовым мнагабор'і.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0