Reuters.com

Reuters.com

Учынак члена паралімпійскай зборнай Беларусі, які на цырымоніі адкрыцця Паралімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанейра вынес сцяг Расіі, варты захаплення. Пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, перадае карэспандэнт РБК.

«Вы ведаеце, гэта безумоўна, гэты ўчынак варты захаплення. Безумоўна, мы высока цэнім такую праяву салідарнасці з нашымі паралімпійцамі, якія незаслужана і несправядліва былі пазбаўленыя магчымасці выступаць», — сказаў Пяскоў.

Раней стала вядома, што сцяг нёс, пакуль яго не канфіскавалі беларускі чыноўнік Андрэй Фомачкін. Затым прэс-сакратар прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант сказала, што Лукашэнка ўхваліў рашэнне пранесці расійскі сцяг на адкрыцці Паралімпіяды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0