Рабэрта Данадоні Фота bbcsport |
«Калі мы прапусьцілі першы мяч, усё ўскладнілася. Як сьледства, мы не пасьпелі перашыхтавацца, калі нам забівалі другі гол. Мы былі добра падрыхтаваныя фізычна, але дрэнна праявілі сябе ў стваральнасьці. Гэта быў ня наш вечар. Галяндцы гулялі вельмі моцна, як мы ад іх і чакалі. Мы ведалі, што яны могуць стварыць шмат момантаў і зрабіць шмат непрыемнага. Мы дапусьцілі шэраг памылак і заплацілі за іх. Матч пачаўся кепска, а скончыўся яшчэ горай. Але гэта ўжо гісторыя. Трэба думаць пра гульню з Румыніяй. мы павінна ўзнавіцца фізычна і маральна, каб пачаць рухацца ў патрэбным напрамку. Калі б мы не былі настроены аптымістычна, мы маглі проста зараз адпраўляцца ў адпачынак, а не кіравацца ў Цюрых», цытуе словы Данадоні Спорт‑Экспресс.
Дарэчы вядучае спартовае выданьне СНД лала наступны загаловак справаздачы аб матчу Галяндыя — Італія: «Блакітная эскадра пайшла на дно».
А афіцыйны сайт УЭФА даў такі загаловак свайму артыкулу: «Сьняданьне з чэмпіёнаў»