Пра гэта ў фэйсбуку паведаміла яго жонка Наста Дашкевіч.
Наста дадала, што патэлефанавала ў міліцыю і заявіла пра выкраданне мужа.
Каля 19-й гадзіны з'явілася інфармацыя, што Дашкевіч, імаверна, знаходзіцца ў Цэнтральным РУУС. Між ты міліцыя да жонкі актывіста не можа даехаць на працягу дзвюх гадзін.
***
Нагадаем, сёння «Малады Фронт» меў намер правесці акцыю каля расійскай амбасады, прысвечаную Аршанскай бітве. Акцыя мае лозунг «Атрымалі пад Воршай, атрымаеце і пад Веткай!».
«Народзе, тады толькі зажывеш шчасліва, калі над табою маскаля ўжо не будзе!» — напісаў лідар Маладога Фронту Зміцер Дашкевіч. — Таму мы заклікаем адзначыць 502-ю гадавіну Бітвы пад Воршай — Дзень беларускай вайсковай славы! Нагадаем Расіі, што яе чакае, калі яна паспрабуе рэалізаваць у Беларусі свае імперскія комплексы».