Паралімпійскі камітэт Беларусі пазбег санкцый з боку Міжнароднага паралімпійскага камітэта (МПК) за з'яўленне расійскага сцяга на цырымоніі адкрыцця Гульняў-2016. Пра гэта на прэс-канферэнцыі паведаміў прэс-аташэ МПК Крэйг Спенс.

PA/Scanpix/LETA

PA/Scanpix/LETA

«Гаворка ідзе пра госця ў дэлегацыі зборнай Беларусі. Гэта індывідуальны пратэст. Мы так яго расцэньваем, таму ўжылі санкцыі толькі да гэтага чалавека — адклікалі яго акрэдытацыю.

На наш погляд, пытанне закрытае. Сёння мы размаўлялі з Паралімпійскім камітэтам Беларусі і сказалі ім, што правілы ёсць правілы. Палітычныя пратэсты забароненыя на Паралімпійскіх гульнях. Калі яны працягнуць такія пратэсты, тады мы будзем думаць аб далейшых мерах», — сказаў Спенс.

Нагадаем, адзін з членаў дэлегацыі зборнай Беларусі Андрэй Фомачкін пранёс сцяг Расіі падчас параду атлетаў на цырымоніі адкрыцця Паралімпійскіх гульняў 2016 года ў Рыа-дэ-Жанейра ў знак салідарнасці з расійскімі паралімпійцамі, якіх не дапусцілі да Гульняў. Пазней за гэты ўчынак ён быў пазбаўлены акрэдытацыі на Гульні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?