ДАІ сталіцы высвятляе абставіны дарожнага здарэння, у якім матацыкліст не справіўся з кіраваннем і ледзь не разбіўся, паведаміла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе аддзела ДАІ Цэнтральнага РУУС Анастасія Радзько.

ДТЗ адбылося насупраць д.58/1 па вул. Арлоўскай. Мужчына, кіруючы матацыклам «Мінск», рухаўся па Старавіленскім тракце з боку вул. Шчадрына ў кірунку вул. Арлоўскай, не справіўся з кіраваннем і ўпаў.

«Побач з месцам падзення знаходзіўся супрацоўнік ДАІ Цэнтральнага раёна, які як раз заступаў на змену. Падышоўшы да матацыкліста, каб аказаць дапамогу, ён адчуў пах алкаголю. Медагляд паказаў у крыві матацыкліста 0,9 праміле. Акрамя таго, у яго ніколі не было пасведчання кіроўцы, а рэгістрацыйны знак належыць іншаму матацыклу», — удакладнілі ў ДАІ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?