Usopen, facebook.com

Usopen, facebook.com

Амерыканская тэнісістка Серэна Уільямс выбыла з Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе (US Open), прайграўшы ў паўфінале Караліне Плішкавай з Чэхіі — 6:2, 7:6.

Такім чынам Уільямс пакідае першы радок рэйтынгу WTA, які яна ўзначальвала на працягу 186 тыдняў. Першай ракеткай свету стане 28-гадовая немка Анжаліка Кербер.

У фінале спаборніцтваў Плішкава сустрэнецца з пераможцай матчу паміж Кербер і датчанкай Каралінай Вазняцкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0