8 верасня ў Польшчы ўступіў у сілу антытытунёвы закон, які прадугледжвае забарону на рэкламу, папулярызацыю, а таксама продаж электронных цыгарэт непаўналетнім.

Паводле змен, продаж электронных цыгарэт, вадкіх напаўняльнікаў для іх і звязаных з імі аксесуараў забараняецца. За рэкламу гэтых вырабаў прадугледжаны штраф памерам да 200 тысяч злотых (больш за 45 тысяч еўра).

Па словах віцэ-міністра аховы здароўя Польшчы Яраслава Пінкаса, электронныя цыгарэты, як і традыцыйныя, можна будзе курыць толькі ў прадугледжаных для гэтага месцах. За парушэнне правіла — штраф да 500 злотых (амаль 120 еўра).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?