Ва Украіне стартаваў 9-ы сезон тэлевізійнага шоу «Танцуюць усе!». У першым выпуску узяла ўдзел выкладчыца танцаў, «каралева дэнсхолу Беларусі — 2013» і «каралева тверку Беларусі - 2016» Воля Лета з Гродна.
Як распавяла дзяўчына, калі яна танчыць на вуліцы, мінакі заміраюць. Мужчыны раскрываюць рот, жанчыны заплюшчваюць ім вочы і просяць адвярнуцца.
— Я на вушы падымаю увесь свой горад. Там чамусьці лічуся скандальнай асобай. Людзі лічаць, што гэта парнаграфія, разбэшчанасьць людзей, — падзялілася з гледачамі шоу Вольга.
Члены журы прыхільна ўспрынялі нумар беларускі, назваўшы яе «гарачай штучкай», а аператар папрасіў станцаваць для яго яшчэ адзін дубль.