Улада2424

Назіральнікі ў Мінску заяўляюць, што сфатаграфавалі «карусельшчыкаў» ФОТА

Адразу на шэрагу участкаў Каліноўскай 108 выбарчай акругі былі зафіксаваныя т.зв. «каруселі»: групы людзей пераходзяць ад участку да ўчастку і незаконна на іх галасуюць.

Назіральнікі ад Руху «За Свабоду» ў межах кампаніі «Права выбару» сфатаграфавалі на некалькіх участкаў адных і тых жа людзей, якія там галасавалі.

«Так званая «карусель» — гэта правераныя метады фальсіфікацыяў, — пракаментаваў падзеі кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад Руху «За Свабоду» па 108 Каліноўскай акрузе Юрась Губарэвіч. — На некалькіх участках выкарыстоўваюць адных і тых жа людзей для падстаўнога галасавання. Гэта грубейшае парушэнне».

Па ягоных словах, бюлетэні ад «карусельшчыкаў» ідуць на карысць праўладнаму кандыдату і накручваюць яўку для камісіі.

Сёння назіральнікі таксама зафіксавалі карусельшчыкаў на яшчэ адным участку №635.

Раней назіральнікі «Права выбару» адзначалі, што колькасць выбаршчыкаў па іх падліках на некаторых участках не супадае з выніковым штодзённым пратаколам (па дадзеных камісіі, галасуе больш выбаршчыкаў). Гэта значыць, што камісіі рыхтуюцца да магчымых укідаў бюлетэняў, якія зоймуць месца «віртуальных» выбаршчыкаў, якіх фігуруюць у пратаколе, але не былі на ўчастку.

Каментары24

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку7

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Усе навіны →
Усе навіны

Інтраверт, экстраверт… атраверт? Псіхіятр прапануе новы тып асобы5

Нямецкі дыпламат: Пуцін перамог на перамовах з Трампам3

Трамп заявіў, што зараз дамоўленасць па Украіне залежыць ад Зяленскага5

Трамп параіў Украіне згаджацца на здзелку з Расіяй. На якую — не распавёў4

Пуцін і Трамп скончылі перамовы. Трамп заявіў, што здзелкі пакуль няма10

На Гродзеншчыне пабачылі незвычайнага бусла. Не белы і не чорны, а шэры ФОТАФАКТ4

Рэнавацыя не па-расійску: хрушчоўкі ў Мінску зносіць не плануюць5

Перамовы паміж Трампам і Пуціным пачаліся7

Трамп сустрэў Пуціна ў аэрапорце9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку7

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць