10 верасьня ля Ліды, у вёсцы Пескі (у аграсядзібе Гасьціна), пройдзе музычны фэст, музычны фэст, прымеркаваны да Дня беларускай вайсковай славы.

У праграме выступяць зь песьнямі: бард Зьміцер Бартосік; барды зь Ліды: Сяргей Чарняк і Алесь Мацкевіч; гурт «Bar Akaryna».

А таксама: Станіслаў Суднік з уступам, Зьміцер Захарэвіч, Міхась Скобла — зь вершамі, Алег Лазоўскі з пастаноўкаю.

Упершыню будзе дзейнічаць выстава жывапісу мастакоў-сябраў Гасьціны.

Пазытыўная кампанія.

Пачастунак.

Выдатны настрой для ўсёй сям'і!

Кошт уваходу — 7 рублёў з дарослага.Дзецям уваход вольны!

Асобная прапанова для гасьцей фэсту, якія прыедуць зь дзеткамі: адкрываць музычную частку фэсту плянуецца песьняю Лявона Вольскага «Тры чарапахі» ў дзіцячым выкананьні. Узяць удзел у сьпеве можа кожнае жадаючае дзіцё!

Трэба толькі самастойна вывучыць песьню да суботы і трошкі раней прыехаць на фэст дзеля яе генэральнай рэпэтыцыі ў агульным складзе!

Кантактны нумар тэлефона: 8029 6641228

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0