Бачу, як некаторыя сумленныя людзі ўлазяць у дыскусіі з русафіламі наконт «паралімпійскага сьцягу». Але ж у гэтым няма ніякага сэнсу.

Рэч у тым, што вы спрабуеце спрачацца з людзьмі, для якіх існуе адно правіла — «што б ні рабіла Расея, яна робіць правільна». Ім не важны аргумэнты, ім не важны ацэнкі дзеяньняў, бо для іх існуе толькі адна аксіёма: усё і ўсе, хто за Расею — заўсёды маюць рацыю.

«Шкадаваньне» паралімпійцаў — гэта ж толькі сітуацыйная адмазка. Бо гэтыя людзі былі за Расею і ў канфлікце з Грузіяй, і ў Крыме, і ў Данбасе, і паўсюль — дзе ваявалі зусім не інваліды, здаецца. Сытуацыя і абставіны розныя, але для такіх людзей ёсьць толькі адна канстанта — Расея заўсёды мае рацыю.

У іх спецыфічная мараль. Савецкіх людзей вучылі, паводле Леніна, што маральна ўсё тое, што ідзе на карысьць пралетарыяту. Для гэтых таксама няма агульначалавечай маралі — для іх маральна ўсё тое, што ідзе на карысьць Расеі.

Калі заўтра Расея ськіне ядзерную бомбу на Эстонію, Паўночную Карэю, Габон альбо ўласны Дагестан — яны падтрымаюць і знойдуць любыя апраўданьні для гэтага. Яны проста ня ўмеюць быць іншымі, як воўк ня можа быць вегетарыянцам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?