— Святлана Алексіевіч заўсёды была вельмі блізкім чалавекам для Беларускай асацыяцыі журналістаў. БАЖ заўсёды падтрымліваў, перажываў і радаваўся перамогам Святланы, а пісьменніца ў сваю чаргу заўсёды ўважліва сачыла за сітуацыяй у беларускім медыясектары.

Яшчэ ў мінулым годзе ў нас з’явілася выдатная ідэя запрасіць Святлану ганаровым сябрам у нашу арганізацыю. Яна дала згоду, і вось нарэшце мы яе вітаем і вельмі ганарымся такім сяброўствам, — гаворыць прэс-сакратар ГА «БАЖ» Барыс Гарэцкі.

Апроч Святланы Алексіевіч ганаровымі сябрамі ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» з’яўляюцца беларускі паэт Сяргей Законнікаў, расійскі пісьменнік і праваабаронца Аляксей Сіманаў, а таксама амерыканскі журналіст Глэй Хасвэл.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?