Фота Сяргея Сацюка, БелаПАН

Фота Сяргея Сацюка, БелаПАН

Кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір Падгол і Аляксандр Талстыка абвясцілі пра зняцце з выбараў. Гэтай заяве папярэднічала фотасесія Падгола і Таўстыкі.

Раніцай 9 верасня экс-кандыдаты сфатаграфаваліся верхам на конях, трымаючы ў руках бел-чырвона-белы сцяг, а таксама сцягі Еўрасаюза, ЗША і Вялікабрытаніі.

«Мы паказалі беларусам, што, нават калі не хапае сіл перамагчы, усё роўна трэба быць на конях і з «Пагоняй». На маім участку галасуе Лукашэнка з сынам Колем і Ярмошына. І я не хачу, каб у іх рукі трапіў бюлетэнь з маім прозвішчам. Гэта вось яшчэ мой асабісты матыў. І таму я выходжу ў знак пратэсту супраць фальсіфікацый і супраць таго, каб маё прозвішча трапіла ім у рукі», — сказаў У. Падгол.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?