На Сардзініі легкавы аўтамабіль урэзаўся ў натоўп людзей, параніўшы каля 30 чалавек. Натоўп заблакаваў аўтамабіль і выцягнуў кіроўцу з машыны.

Як паведамляюць італьянскія СМІ, за рулём аўтамабіля Fiat Panda знаходзіўся ветэрынар Канстанціна Гату з горада Арунэ. Паводле дадзеных паліцыі, ён мог урэзацца ў людзей выпадкова, бо яму стала кепска.

Праваахоўныя органы займаюцца расследаваннем абставінаў здарэння. 

Пасля інцыдэнту ветэрынар быў збіты людзьмі, якія акружылі машыну, і атрымаў у бойцы нажавое раненне, пасля чаго быў шпіталізаваны.

Італьянцы маглі палічыць, што здарэнне было спробай тэракту: акалічнасці вельмі нагадваюць інцыдэнт 14 ліпеня ў Ніцы, калі ў натоўп людзей урэзаўся грузавік з экстрэмістам за рулём.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?