Каля 100 чалавек загінулі і больш за 200 атрымалі раненні ў выніку выбуху, які адбыўся ў чацвер, 8 верасня, на сметніку спальвання адходаў у найбуйнейшым горадзе Беніна Катану ў Заходняй Афрыцы. Пра гэта паведамілі мясцовыя СМІ ў пятніцу.

Мясцовы прыватны тэлеканал Canal3 удакладняе, што выбух адбыўся ў 20 км на поўнач ад Катану. Прычынай выбуху стала сапсаваная мука, якая не згарэла цалкам.

Такая высокая колькасць ахвяр было выкліканая тым, што мясцовыя жыхары вырашылі забраць сапсаваную муку, канфіскаваную раней на мытні і перавезеную на сметнік для спальвання, пасля таго, як органы кантролю пакінулі месца.

Паведамляецца, што колькасць загінулых можа ўзрасці, бо некаторыя з пацярпелых знаходзяцца ў крытычным стане з-за сур'ёзных апёкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?