Да канца бягучага года ў сталічных паліклініках усталююць 100 камплектаў сістэмы «Электронная чарга». Пра гэта паведаміў 8 верасня журналістам старшыня камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Ігар Юркевіч.

«У цяперашні час мінскія паліклінікі аснашчаныя 81 камплектам сістэмы «Электронная чарга», — адзначыў Юркевіч. — Да канца 2016 года ўсталюем у медустановах яшчэ 100 камплектаў. Такім чынам, абсталюем гэтымі сістэмамі ўсе паліклінікі».

«Электронныя чэргі» ўсталёўваюць у залежнасці ад асаблівасцяў медыцынскай установы. У адной паліклініцы з дапамогай такой сістэмы ўпарадкоўваецца паток пацыентаў у клініка-дыягнастычную лабараторыю, у другой — у працэдурны кабінет, у трэцяй — у траўма-хірургічнае аддзяленне. Камплекты «Электронная чарга» закупляюць за сродкі мясцовага бюджэту. У наборы — тэрмінал, які выдае талон з парадкавым нумарам, інфармацыйнае табло, на якім высвятляюцца нумары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?