AFP

AFP

Футбольны клуб англійскай прэм'ер-лігі «Манчэстэр Сіці» абыграў «Манчэстэр Юнайтэд» ў матчы чацвёртага тура англійскага першынства з лікам 2:1. У складзе «Сіці» забітымі галамі адзначыліся Кевін дэ Бруйне і і Келечэ Іхеанача, прычым апошні яшчэ запісаў на свой рахунак галявую перадачу.

Пад канец першага тайма форвард «Юнайтэд» Златан Ібрагімавіч забіў гол пасля штрафнога, але зраўняць лік у пазасталы час яго камандзе не ўдалося.

Паражэнне ад «Сіці» стала першым для «Манчэстэр Юнайтэд» у чэмпіянаце 2016-2017 гадоў і першым для Ібрагімавіча ў складзе каманды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0