Падзеі ў Цэнтральнай Азіі, якія могуць пачацца пасля натуральнага сыходу пакалення постсавецкіх аўтарытарных лідараў, могуць стварыць маштабныя праблемы для Расіі на яе паўднёвым фланзе, гаворыцца ў аналітычнай запісцы Stratfor. 

Рэгіён быў амаль «замарожаны» пад уладай такіх прэзідэнтаў як Карымаў, Назарбаеў, Рахмон, аднак старасць і смерць лідараў, этнічна-кланавыя канфлікты, рост насельніцтва пры падзенні ўзроўня жыцця і паступленняў ад гастарбайтэраў у Расіі, могуць прывесці да выбуху ў постсавецкіх цэтральнаазіяцкіх рэспубліках.

У выпадку рэзкага пагаршэння сітуацыі ў рэгіёне Расія, якая ўжо вядзе дзве вайны - у Сірыі і Украіне - будзе вымушаная перанакіраваць значныя вайсковыя кантынгенты, каб хаця б проста кантраляваць свае паўднёвыя межы.

Эканамічная рэцэсія і фінансавыя праблемы, якія ўжо паступова змяншаюць выдаткі Расіі на ваенныя мэты, могуць прымусіць Маскву проста адмовіцца ад актыўнай ролі ў рэгіёне - перадаць роль лідара тут Кітаю, лічыць аналітык Роджэр Бэйкер.

У той жа час малаверагодна, каб для стабілізацыі Цэнтральнай Азіі Вашынгтон накіраваў сюды свае войскі.

«Палітычныя складанасці снабжэння войск наземным шляхам праз іншыя краіны, лагістычныя праблемы пры пастаўках цяжкіх грузаў паветраным шляхам дадаюцца пра нязручнасці транспартыроўкі войск на такую адлегласць, як ужо паказала вайна ў Афганістане», - гаворыцца ў артыкуле.

Адпаведна для стрымлівання канфліктаў і ісламскага экстрэмізму ў Цэнтральнай Азіі застаюцца толькі Расія і Кітай - ім прыдзецца адначасова шукаць кампраміс і накіроўваць з іншых важных накірункаў рэсурсы і войскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?