Улада

Незалежнага назіральніка пазбавілі акрэдытацыі за тое, што хацеў сфатаграфаваць запячатаную скрыню

Напярэдадні дня выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў незалежнага кандыдата па Каліноўскай акрузе № 108 Віктара Кулака пазбавілі акрэдытацыі.

У пятніцу, 9 верасня, Віктар распавёў «Нашай Ніве», што на ўчастак №637, які месціцца ў Цэнтры грэка-рымскай барацьбы, масава зганяюць студэнтаў. У дадатак камісія падае завышаную колькасць галасоў.

У суботу, 10 верасня, старшыня гэтай участковай камісіі Анатоль Шабельнік пазбавіў яго акрэдытацыі.

«Я хацеў сфатаграфаваць запячатаную скрыню, але як толькі дастаў фотаапарат, каб гэта зрабіць, старшыня камісіі сказаў, што пазбаўляе мяне акрэдытацыі, — распавядае Віктар Кулак. — Раней ён папярэджваў, што так і зробіць, калі я паспрабую сфатаграфаваць скрыню. Аднак паводле Выбарчага кодэксу выбары павінны праводзіцца свабодна і галосна».

Перад гэтым назіральнік сустрэўся з прадстаўнікамі АБСЕ і паведаміў ім пра ўсе заўважаныя ім парушэнні. Ён заклікаў іх паўплываць на тое, каб была праведзеная праверка і выбары на гэтым участку прызналі несапраўднымі.

«Акрамя гэтага, ёсць і яшчэ адно парушэнне. Я запытаўся ў старшыні камісіі Анатоля Шабельніка, ці было праведзена паседжанне па разглядзе маёй скаргі з апісаннем заўважаных парушэнняў, якую я ім падаў. У адказ прагучала, што старшыня разгледзеў яе сам, без паседжання. Гэта таксама супярэчыць заканадаўству і паказвае яго некампетэнтнасць», — дадаў назіральнік.

Цяпер ён мае намер звярнуцца ў ЦВК і пракуратуру.

Каментары

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства9

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканскі авіяблогер: Літаральна кожны беларус, з кім я размаўляў пра палітыку, казаў, што Лукашэнка — абсалютны вар’ят21

Алену Богдан вярнулі з Расіі і паставілі на ранейшую топ-пасаду ў Мінздароўя3

Два дні спёкі, а потым крыху пахаладае

«Гэта паклёп!» Меланія Трамп збіраецца ў суд супраць Хантэра Байдэна з іскам на $1 млрд

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў ліпені прадалі за 630 тысяч даляраў

Грозеў расказаў, што адрознівае заходнія спецслужбы ад расійскіх7

У Растове-на-Доне адбыўся выбух. У жылы дом мог трапіць дрон

«Мы павінны быць гатовыя»: Наўседа заявіў пра магчымасць удзелу Літвы ў абароне Украіны9

У ЕГУ можна паступіць у магістратуру на перспектыўную еўрапейскую спецыяльнасць. Расказваем як

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства9

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць