Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў накіраваў Гэнэральнаму пракурору зварот, у якім на падставе новых артыкулаў Крымінальнага кодэксу просіць прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці міністраў ураду за дыскрэдытацыю Беларусі. Гаворка вядзецца пра невыкананьне рэкамэндацыяў Міжнароднай арганізацыі працы ў справе паляпшэньня правоў незалежных прафсаюзаў.

Прафсаюзьнікі думаюць, што прымусяць гаварыць пра сябе хітрым піяр-ходам. Між тым сваім зваротам яны проста легітымізуюць беззаконьне, узьведзенае ў ранг закону.

Калі эўрадэпутата Богдана Кліха спыталіся, што рабіць з новымі папраўкамі, вэтэран «Салідарнасьці» сказаў: ігнараваць.

Перамогай рэжыму будзе, калі новы лідэр апазыцыі і ягоная каманда перастануць называць рэчы сваімі імёнамі, падладжваючыся пад папраўкі Сухарэнкі — тым самым прызнаючы іх.

Немагчыма перамагчы рэжым, гуляючы паводле яго правілаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?