Бізнесмен Уладзімір Япрынцаў, які нядаўна выйшаў на волю, пракаментаваў Tribuna.com інфармацыю аб тым, што мінскае «Дынама» можа перайсці пад яго кіраванне.

— Размовы ходзяць. Іншай інфармацыі ў мяне няма. Калі рашэнне будзе прынята, мы сядзем і пра ўсё пагаворым. А цяпер ты можаш з такім жа поспехам пытаць мяне пра атамную электрастанцыю. Тут я таксама сёе-тое разумею, але гэта не мае ніякага дачынення да навакольнай рэчаіснасці і да таго, якія рашэнні будуць прынятыя.

Кіраваць «Дынама» — гэта велізарная праца, шмат у чым няўдзячная — гэта я дакладна ведаю. Выказваю павагу любому чалавеку, які гэты воз пацягне, вось і ўсё. А што ў мяне атрымаецца і ці паклічуць мяне - не ведаю, але калі прапанова паступіць, я, напэўна, пагаджуся і скажу: «Ёсць!». Мне здаецца, я ведаю, у які бок ісці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0