Улада88

Лукашэнка: Мы рабілі ўсё, каб да нас не было прэтэнзій з боку Захаду

У Беларусі прыкладваюць намаганні да таго, каб па выніках выбарчай кампаніі з боку Захаду не было ніякіх прэтэнзій, заявіў журналістам Александр Лукашэнка.

«Так, мы рабілі ўсё для таго, каб да нас не было прэтэнзій перш за ўсё ад заходняга боку (не толькі АБСЕ, мы таксама яго члены, і мы шмат можам прэтэнзій выставіць дзяржавам, якія з'яўляюцца членамі АБСЕ). З іншага боку, калі нас папракаюць заходнікі, нас цяжка падтрымліваць расіянам, кітайцам і гэтак далей. мы не хочам ствараць праблем і для нашых сяброў такім чынам. Таму мы ішлі дзесьці насустрач пажаданням, рэкамендацыям і ўмовам, якія вылучалі для нас звонку», — сказаў ён.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, любы палітык, і асабліва кіраўнік дзяржавы, зацікаўлены ў тым, каб у адносінах да яго краіны не ўводзіліся якія-небудзь абмежаванні і санкцыі. «Усе мы не хочам жыць пад санкцыямі, таму што так ці інакш гэта ўплывае на нас. На Расію ў меншай ступені, таму што яна самадастатковая краіна ў большай ступені, чым мы. На нас — у большай ступені. Як бы мы ні казырыліся, гэта непрыемна «, — адзначыў беларускі лідар.

«Так, нам непрыемна, што гэтыя санкцыі былі. Тое, што іх адмянілі, — гэта сведчанне таго, што мы мелі рацыю. Мы не заслугоўвалі гэтых санкцый, таксама як і расіяне», — заявіў Лукашэнка.

Разам з тым ён падкрэсліў, што калі Беларусі ставяць пэўныя ўмовы, ён перш за ўсё глядзіць на тое, ці адпавядае гэта інтарэсам краіны, ці ёсць магчымасць пайсці на той ці іншы крок. «Калі гэта магчыма, мы на гэта ідзём. Навошта залішне абвастраць абстаноўку? Таму мы рабілі ўсё, каб да нас было менш прэтэнзій», — сказаў Лукашэнка.

Каментары8

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку7

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Усе навіны →
Усе навіны

Інтраверт, экстраверт… атраверт? Псіхіятр прапануе новы тып асобы5

Нямецкі дыпламат: Пуцін перамог на перамовах з Трампам3

Трамп заявіў, што зараз дамоўленасць па Украіне залежыць ад Зяленскага5

Трамп параіў Украіне згаджацца на здзелку з Расіяй. На якую — не распавёў4

Пуцін і Трамп скончылі перамовы. Трамп заявіў, што здзелкі пакуль няма10

На Гродзеншчыне пабачылі незвычайнага бусла. Не белы і не чорны, а шэры ФОТАФАКТ4

Рэнавацыя не па-расійску: хрушчоўкі ў Мінску зносіць не плануюць5

Перамовы паміж Трампам і Пуціным пачаліся7

Трамп сустрэў Пуціна ў аэрапорце9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку7

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць