9 чэрвеня ў вёсцы Бабраняты Мазырскага раёна каля аднаго з дамоў быў знойдзены труп хлопчыка 1995 года нараджэння з колата‑рэзанай ранай сцягна.

Як паведамілі БелаПАН у пракуратуры Мазырскага раёна, папярэдняя прычына смерці — значная страта крыві. Пры правядзенні агляду месца ўздоўж агароджы аднаго з дамоў былі выяўлены металічныя штыры са слядамі крыві, што тырчаць з зямлі.

Паводле меркавання следчых пракураты, гэта быў няшчасны выпадак. Верагодна, хлопчык напароўся на металічны штыр, быў глыбока паранены ў сцягно і страціў шмат крыві.

Акалічнасці гібелі падлетка высвятляе пракуратура.

Алена Германовіч, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0