У Мінску на 14.00 парламенцкія выбары можна лічыць адбытымі толькі ў адной з 20 выбарчых акругаў, паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына 11 верасня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.
Лічыцца, што выбары адбыліся, калі ў акрузе прагаласуе больш за 50% выбаршчыкаў. «У Мінску яўка 38%, 34%. Думаю, выбары таксама адбудуцца», - сказала кіраўнік ЦВК.
Ярмошына таксама паведаміла, што ў Брэсцкай вобласці выбары адбыліся ў дзевяці акругах, у Віцебскай - у 12, Гомельскай - ва ўсіх акругах, Гродзенскай вобласці - у васьмі, у Мінскай - у 12, Магілёўскай вобласці - у 10.