Кіраўнік польскай камісіі, якая расследуе авіякатастрофу пад Смаленскам, у якой загінуў прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі, заявіў, што ў распараджэнні камісіі аказаліся новыя сведчанні, што дыспетчары аэрапорта маглі ўвесці экіпаж у зман. Пра б гэтым Вацлаў Берчыньскі заявіў у эфіры Польскага тэлебачання (TVP).

tass.ru

tass.ru

Паводле яго слоў, у распараджэнне камісіі трапілі запісы размоваў ў вежы кантролю палётаў у аэрапорце Смаленска. Яны, на думку Берчыньскага, паказваюць на тое, што дыспетчары маглі перадаць экіпажу непраўдзівую інфармацыю.

«У нас ёсць запісы. Яны адрозніваюцца ад таго, чым мы валодалі раней. Таксама яны адрозніваецца ад запісаў з вышкі і самалёта, якія ў нас ёсць. Маецца відавочная супярэчнасць», — заявіў Берчыньскі.

Ён не ўдакладніў, якім шляхам камісія атрымала запісы перамоваў дыспетчараў на вышцы, аднак дадаў, што да гэтага часу ў камісіі быў запіс перамоваў паміж экіпажам і вышкай. «Новыя запісы — непасрэдна з вышкі. Яны знаходзяцца ў супярэчнасці з тымі, якія мы да гэтага часу чулі », - растлумачыў Берчыньскі.

Чыноўнік сцвярджае, што дыспетчары маглі перадаць экіпажу няслушную інфармацыю аб адлегласці да ўзлётна-пасадачнай паласы, што магло паўплываць на ход пасадкі і наступнай катастрофы.

***

Самалёт Ту-154М, на борце якога знаходзіліся прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі з жонкай, а таксама прадстаўнікі вышэйшага вайсковага камандавання і высокапастаўленыя чыноўнікі, 10 красавіка 2010 года разбіўся пад Смаленскам. У выніку крушэння загінулі 96 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?