New York Post

New York Post

На жалобнай цырымоніі па ахвярах тэрактаў 11 верасня 2001 года кандыдату ў прэзідэнты ад Дэмакратычнай партыі Хілары Клінтан стала блага, і яна тэрмінова пакінула мерапрыемства, паведамляе Reuters.

Як распавялі ў штабе кандыдата, Клінтан «перагрэлася» і была дастаўлена ў кватэру сваёй дачкі Чэлсі на Манхэтэне, дзе яна адчула сябе «значна лепш».

Раней тэлеканал Fox News паведаміў, што па шляху з цырымоніі да фургона Клінтан ледзь не страціла прытомнасць. Па словах відавочцы, у Клінтан «падагнуліся калені» і яна згубіла туфель, у той час, як ішла да свайго аўтамабіля.

Затым Клінтан выйшла да журналістаў.

«Я пачуваюся цудоўна!» — сказала яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?