На старшыню Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку на выбарчым участку напаў мужчына, які прадставіўся назіральнікам ад Сацыяльна-спартовай партыі і назваў імя: Мікалай Рыгоравіч Бяцешка.

Лябедзька зайшоў на выбарчы ўчастак у Менску, перадаў сябрам камісіі зварот ад грамадзкай ініцыятывы «Жанчыны супраць фальсыфікацыяў». Пасьля перадачы звароту каля выхаду яго дагнаў мужчына, спрабаваў вырваць пляншэт з рук. Міліцыянт, які прысутнічаў пры гэтым, бязьдзейнічаў.

Лябедзьку ўдалося ўключыць на пляншэце камэру.

Калі Лябедзька сказаў, што мужчына «паводзіць сябе як бандзюган», мужчына адказаў

Юрысты партыі бачаць у дзеяньнях «бандзюгана» склад злачынства: рабунак і пагрозы фізычнай расправай (па-за камэрай той паабяцаў Лябедзьку «яшчэ заўтра паразмаўляць»). Але Лябедзька ня ведае, ці будзе «марнаваць час на зварот у міліцыю». Ён згадвае: справа па нападзе на Міколу Казлова на выбарах 2015 году, калі той злавіў «карусель» на галасаваньні, ня вырашаная дагэтуль, нападнікі не прыцягнутыя да адказнасьці.

«Што патрэбна было зрабіць — я зрабіў, — кажа Свабодзе Лябедзька. — Я проста інфармую, што ў нас ёсьць нейкая разнавіднасьць «цітушак», якія, відаць, базуюцца ў Сацыяльна-спартовай партыі. Яна зьяўляецца раз на 4—5 год, у ёй раптам сотні людзей, іх уключаюць ва ўсе камісіі. Тыпаж гэтага «цітушкі»-назіральніка я сёньня пабачыў і прад'явіў».

Ад Сацыяльна-спартовай партыі на парлямэнцкіх выбарах сёлета выстаўлены 361 назіральнік. Для параўнаньня, ад АГП — 23, усяго ад партыяў — 3035.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?