Чэмпіянат Эўропы ў групе D пачаўся з форменнага зьбіцьця гішпанцамі зборнай Расеі – 4:1. Часам чытаючы расейскую прэсу складвалася ўражаньне, што іхная зборная едзе на першынства ня меней як за першым месцы. На справе ж аказалася зусім ня так.

Увогуле, з чатырнаццаці каманд, якія ўжо стартавалі, менавіта дружына галяндца Гууса Хідзінка пакінула самыя кепскія ўражаньні. Гішпанцы дамінавалі на працягу ўсяго матча, а пры жаданьні маглі б аформіць разгром і з больш унушальнымі лічбамі.

Галоўным магільшчыкам Расеі стаў форвард «Валенсіі» Давід Вілья, які забіў тры галы. Такім чынам, Вілья выйшаў у лідэры снайпэрскай гонкі. Раман Паўлючэнка адзін гол адыграў, але Сэск Фабрыгас зноў зрабіў яго буйным – 4:1.

Позна ўвечары зборная Швэцыі перамагла чэмпіёнаў Эўропы - грэкаў зь лікам 2:0. Галы на рахунку Ібрагімавіча і Хансана.

Турнірнае становішча Гішпанія, Швэцыя - па 3, Грэцыя, Расея - 0. У суботу расейцы гуляюць з Грэцыяй, а Гішпанія са швэдамі.

У сераду, 11 чэрвеня, на чэмпіянаце - стартуе другі тур. Пачынае група "А". Партугалія - Чэхія (19:00), Турцыя - Швайцарыя (21:45).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?