Назіральніка ад АГП Мікалая Казлова выдалілі з участка для галасавання №584 па горадзе Мінску — гэта сярэдняя школа №178 (вул.Усходняя, 68). Казлову не патлумачылі такое рашэнне, следам выдалілі яшчэ адну назіральніцу ад «Права выбару», паведамляе прэс-сакратар АГП Ганна Красуліна.

У выніку абоіх назіральнікаў вывелі не проста з участка для галасавання, але з будынку школы. Пасля чаго школу замкнулі на ключ. У выніку назіральнікі не змогуць нават сфатаграфаваць выніковыя пратаколы.

Мікалай Казлоў — у мінулым міліцыянт. На выбарах 2008 года ён зафіксаваў укід бюлетэняў у скрыню для датэрміновага галасавання. Летась на прэзідэнцкіх выбарах Казлоў зафіксаваў так званых «карусельшчыкаў», адным з якіх быў дырэктар мінскай школы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?