Падлік галасоў на мінскім участку №205 скончыўся скандалам. Назіральніца ад «Белай Русі» стала крычаць на журналіста «Нашай Нівай» Ягора Марціновіча, бо той у адпаведнасці з законам фатаграфаваў працу камісіі.

Урэшце старшыня камісіі Наталля Тарнаповіч (таксама «Белая Русь») вырашыла выдаліць абодвух, а разам з імі яшчэ і назіральніка ад «Справядлівага свету». Той параіў назіральніцы ад «Белай Русі» менш піць, чым выклікаў яе паўторную істэрыку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0