Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына назвала цяперашнія выбары самай ліберальнай парламенцкай кампаніяй за апошнія 20 гадоў. Пра гэта яна заявіла ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1».

«Гэта былі самыя ліберальныя выбары за апошнія 20 гадоў (я маю на ўвазе парламенцкія). Яны давалі найбольш шырокія магчымасці для самавыяўлення ўсіх кандыдатаў у дэпутаты», — мяркуе Лідзія Ярмошына.

Адказваючы на пытанне пра нібыта сумную кампанію, кіраўнік ЦВК заявіла, што сумнымі выбары былі для тых, хто не хацеў нічога бачыць. «Можна ляжаць на канапе і казаць: зрабіце мне хораша ці зрабіце мне весела, - заўважыла яна. - Вядома, будзе сумна, калі вы самі не цікавіцеся».

Пры гэтым шмат хто з кандыдатаў не скарысталіся сваёй магчымасцю выступіць на тэлебачанні з перадвыбарнай праграмай. Лідзія Ярмошына назвала гэта баязлівасцю і заявіла, што калі хто-небудзь з тых, хто адмовіўся выступіць, усё ж трапіць у парламент, то ён павінен паступова прывыкаць да камеры і мікрафона і ўмець публічна адстойваць сваю пазіцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?