Кандыдат у дэпутаты па Дамброўскай акрузе №103 Мінска Васіль Астроўскі кажа, што па ўчастках яму пісалі ў пратаколах па 30—50 галасоў.
«Спрабуюць апусціць ніжэй плінтуса. Розуму ў іх няма, працуюць як дубовыя прапары. Нават за нейкага майстра ЖЭСа пішуць па 100—200 галасоў», — абураецца спадар Астроўскі.
Аднак кандыдат кажа, што аптымізму ў яго толькі дадалося пасля выбараў.
Васіль Астроўскі ўступіў у БНФ перад гэтымі выбарамі. Ён кіраўнік назіральнай рады па прадпрымальніцтву пры Мінгаравыканкаме.