Меркаванні44

Незалежнае назіранне зафіксавала рэкордна нізкую яўку

З вялікай дакладнасцю незалежныя назіральнікі змаглі ацаніць яўку выбарцаў. Яны проста сядзелі і «па галовах» лічылі колькасць людзей, што прыходзілі — як на датэрміновым галасаванні, так і ў дзень выбараў. 

У Мінску рэальная яўка, паводле назіральнікаў, склала каля 20—60% у залежнасці ад участка. Гэта з улікам студэнтаў і вайскоўцаў, загнаных у поўным складзе. Усе незалежныя назіральнікі сцвярджаюць, што камісіі завышалі лічбы яўкі як датэрміновай, так і ў дзень выбараў.

У іншых вялікіх гарадах рэальная яўка складала ад 20 да 50%.

Звестак пра рэальную яўку ў сельскай мясцовасці няма, там было вельмі мала назіральнікаў, каб зрабіць рэлевантныя высновы. Зрэшты, доля вясковага насельніцтва ў краіне ўжо змалела.

Пра тое, каму выбарцы аддавалі галасы, незалежныя назіральнікі кажуць мала, бо на большасці ўчасткаў падлік галасоў было немагчыма пракантраляваць.

Рэлевантнымі можна лічыць толькі звесткі, атрыманыя на тых участках, дзе скрынкі была празрыстымі і, значыць, не магло быць папярэдніх укідаў, а падлік галасоў адбываўся на вачах у публікі.

Такая сітуацыя была, напрыклад, у Дзяржынску (Мінская вобласць), дзе назіральнікам быў кандыдат гістарычных навук, дацэнт Павел Церашковіч. 

У дзень галасавання там узялі ўдзел 16,6% выбарцаў. Кандыдат ад апазіцыі Дзмітрыеў набіраў 30,7%. Кандыдат ад уладаў перамагаў, але з мінімальным адрывам. «Супраць усіх» галасавала 18% — здаецца, меншая, чым у сярэднім па краіне, магчыма, за кошт таго, што і ад уладаў, і ад апазіцыі тут ішлі выразныя кандыдаты.

Зэльва. Перамагаў кандыдат ад апазіцыі, хрысціянскі дэмакрат Алесь Масюк. Ён з нязначным адрывам, але абыходзіў кандыдатку ад уладаў. Тут, як і скрозь, на трэцяе месца з гіганцкім паказчыкам 24% выходзіў кандыдат «супраць усіх». Гэта сведчыць пра каласальны пратэставы настрой грамадства.

Якія высновы можна зрабіць з гэтых лічбаў?

Па-першае, абвешчаныя лічбы ўдзелу ў выбарах адрозніваліся ад лічбаў, зафіксаваных назіральнікамі, не на працэнты ці дзясяткі працэнтаў, як на мінулых выбарах, а ў разы.

Імаверна, мы мелі справу з найніжэйшай яўкай за 25 гадоў.

Фактычна, у краіне перамог неабвешчаны байкот. Выбарцы масава ігнаравалі выбары, у якіх не бачаць ніякага значэння — «галасаванне з загадзя вызначанымі вынікамі за дэпутатаў органа, які нічога не рашае». 

Па-другое, нават ва ўмовах калі свядома апазіцыйная частка грамадства — а гэта каля 10% выбарцаў на перыферыі і 20% у сталіцы — выбары ігнаравала, лічба галасоў, аддадзеных за кандыдатаў ад апазіцыі, была сувымерная з галасамі за кандыдатаў ад уладаў.

Выбары паказалі, што ўладам становіцца ўсё цяжэй мабілізаваць грамадства на ўдзел у выбарчым рытуале ў яго старых формах. Таму і фэйкавым партыям пачалі надаваць больш ролі, і так старанна стварылі ілюзію канкурэнцыі. 

Каментары4

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства10

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Усе навіны →
Усе навіны

У краіне будзе яшчэ адзін спартыўны канал: яго запускае СТВ1

Першага намесніка начальніка Белчыгункі Дулуба асудзілі на 10 гадоў калоніі

УСУ: Сітуацыя на Дабрапольскім кірунку стабілізуецца

Аўтобусныя рэйсы Вільня — Мінск: Літва скарачае колькасць маршрутаў — у чым прычына?4

Беларускія бронемашыны «Кайман» паказалі на парадзе ў Беніне

Стаў вядомы час заўтрашняй сустрэчы Пуціна і Трампа

У Віцебску праз 25 гадоў раскрылі забойства валютчыка і яго жонкі1

Амерыканскі авіяблогер: Літаральна кожны беларус, з кім я размаўляў пра палітыку, казаў, што Лукашэнка — абсалютны вар’ят21

Алену Богдан вярнулі з Расіі і паставілі на ранейшую топ-пасаду ў Мінздароўя3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства10

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць