У інтэрнэце, у магілёўскай суполцы Жывога журналу, зьявілся інфармацыя пра флэш-акцыю «Выціскай раба па кроплі». Магілёўцы мяркуюць у пятніцу а шостай вечара сабрацца каля мясцовага «дому друку» і паспрабаваць «выціснуць раба па кроплі» зь якой-небудзь афіцыйнай газэты, – меркавана, «Советской Белоруссии». Пасьля таго, як ніводнай кроплі з скручаных газэтаў выціснуць ня ўдасца, іх выкінуць у бліжэйшыя сьметніцы, а наўзамен дастануць сьвежы нумар «Нашай Нівы», зь якім і разыдуцца.
Флэшмобы рыхтуюцца і ў Магілёве
У інтэрнэце, у магілёўскай суполцы Жывога журналу, зьявілся інфармацыя пра флэш-акцыю «Выціскай раба па кроплі».