Цэнтрвыбаркам апублікаваў папярэднія вынікі пераможцаў галасавання па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу шостага склікання. Згодна з вынікамі выбараў дэпутаты абраныя ва ўсіх 110 выбарчых акругах, а тым ліку два прадстаўнікі апазіцыі: Алена Анісім і Ганна Канапацкая.
У Брэсцкай вобласці:
па Брэсцкай-Заходняй выбарчай акрузе № 1 — генеральны дырэктар ААТ «Берасцейскі пекар» Леанід Брыч;
па Брэсцкай-Цэнтральнай № 2 — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валянцін Мілашэўскі;
па Брэсцкай-Усходняй № 3 — галоўны ўрач установы аховы здароўя «Брэсцкі абласны радзільны дом» Анатоль Дашко;
па Брэсцкай-Пагранічнай № 4 — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Базанаў;
па Баранавіцкай-Заходняй № 5 — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Вольга Палітыка;
па Баранавіцкай-Усходняй № 6 — першы прарэктар УА «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» Таццяна Якубовіч;
па Баранавіцкай сельскай № 7 — намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Леанід Цупрык;
па Белавежскай № 8 — намеснік старшыні камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Брэсцкага аблвыканкама — начальнік упраўлення занятасці насельніцтва Жанна Стаціўка;
па Бярозаўскай № 9 — галоўны інжынер ААТ «Бярозаўскі сыраробны камбінат» Леанід Качына;
па Днепра-Бугскай № 10 — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Юрый Дарагакупец;
па Івацэвіцкім № 11 — старшыня Івацэвіцкага раённага выканаўчага камітэта Анатоль Ткачук;
па Кобрынскай № 12 — дырэктар установы адукацыі «Кобрынскі дзяржаўны політэхнічны каледж» Васіль Дземідовіч;
па Лунінецкай № 13 — галоўны ўрач установы аховы здароўя «Лунінецкая цэнтральная раённая бальніца» Ігар Невар;
па Пінскай гарадской № 14 — дырэктар ДУА «Гімназія № 3 імя В.З.Каржа Пінска» Ігар Колб;
па Пінскай сельскай № 15 — дырэктар ААТ «Пінскі аўтобусны парк» Іван Рабкавец;
па Столінскай № 16 — начальнік філіяла камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Брэстаблдарбуд» Столінскага дарожнага рамонтна-будаўнічага ўпраўлення № 141 Іван Бабаловіч.
У Віцебскай вобласці:
па Віцебскай-Горкаўскай № 17 — дырэктар дзяржаўнай установы «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Першамайскага раёна Віцебска» Таццяна Старынская;
па Віцебскай-Чкалаўскай № 18 — загадчык кафедры акушэрства і гінекалогіі ўстановы адукацыі «Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэт» Сяргей Занько;
па Віцебскай-Чыгуначнай № 19 — начальнік дэпартамента па матэрыяльных рэзервах МНС Васіль Чакан;
па Віцебскай-Кастрычніцкай № 20 — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Аляксандр Цацоха;
па Гарадоцкай № 21 — першы намеснік генеральнага дырэктара ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка» Віктар Мірош;
па Докшыцкай № 22 — старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка;
па Лепельскай № 23 — ваенны камісар Віцебскай вобласці Ігар Мартынаў;
па Наваполацкай № 24 — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Вадзім Дзевятоўскі;
па Аршанскай гарадской № 25 — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Людміла Дабрыніна;
па Аршанскай-Дняпроўскай № 26 — начальнік лакаматыўнага дэпо Орша імя К.С.Заслонова Транспартнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» Віталь Чудовіч;
па Полацкай гарадской № 27 — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Наталля Гуйвік;
па Полацкай сельскай № 28 — начальнік Полацкага занальнага вузла электрасувязі Віцебскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белтэлекам» Андрэй Юніцын;
па Пастаўскай № 29 — дырэктар ААТ «Паставымэбля» Сяргей Зямчонак;
па Сенненскай № 30 — старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта Анатоль Лукашоў.
У Гомельскай вобласці:
па Гомельскай-Юбілейнай № 31 — начальнік ДУА «Інстытут нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь» Іван Корж;
па Гомельскай-Сельмашаўская № 32 — намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце і кіраванні персаналам ААТ «Гомельскі завод ліцця і нармаляў» Віталь Шылаў;
па Гомельскай-Цэнтральнай № 33 — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алег Лешуноў;
па Гомельскай-Савецкай № 34 — дырэктар установы «Гомельскі абласны музей ваеннай славы» Павел Ждановіч;
па Гомельскай-Прамысловай № 35 — намеснік генеральнага дырэктара дырэктар завода БПД ААТ «Гомельскі домабудаўнічы камбінат» Дзмітрый Гурскі;
па Гомельскай-Навабеліцкай № 36 — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Астапюк;
па Гомельскай сельскай № 37 — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ала Навумчык;
па Буда-Кашалёўскай № 38 — начальнік упраўлення аховы здароўя Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта Мікалай Васількоў;
па Жыткавіцкай № 39 — прарэктар па навуковай працы ўстановы адукацыі «Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П.Шамякіна» Ірына Кралевіч;
па Жлобінскай № 40 — галоўны спецыяліст па сталеплавільнай вытворчасці ААТ «Беларускі металургічны завод — кіруючая кампанія холдынгу» Беларуская металургічная кампанія «Вячаслаў Дзячэнка;
па Калінкавічскай № 41 — старшыня Мазырскага раённага выканаўчага камітэта Яўген Адаменка;
па Мазырскай № 42 — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Мікалай Расоха;
па Палескай № 43 — старшыня Ельскага раённага выканаўчага камітэта Леанід Пісанік;
па Рэчыцкай № 44 — намеснік старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта Баляслаў Пірштук;
па Рагачоўскай № 45 — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Уладзіслаў Шчэпаў;
па Светлагорскай № 46 — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Галіна Філіповіч;
па Хойніцкай № 47 — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Святлана Чакан.
У Гродзенскай вобласці:
па Ваўкавыскай № 48 — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Аляксандр Сягоднік;
па Гродзенскай-Занёманскай № 49 — начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Гродзенскага аблвыканкама Сяргей Пацэвіч;
па Гродзенскай-Кастрычніцкай № 50 — начальнік аддзела сацыяльнага развіцця ААТ «Гродна Азот» Віктар Русак;
па Гарадзенскай-Цэнтральнай № 51 — дырэктар ДУА «Сярэдняя школа № 13 Гродна Лілія Кір'як;
па Гродзенскай-Ленінскай № 52 — галоўны ўрач установы аховы здароўя «Гродзенскі абласны клінічны кардыялагічны цэнтр» Тамара Далгашэй;
па Гродзенскай сельскай № 53 — дырэктар УА «Скідзельскі дзяржаўны сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй» Сяргей Літвін;
па Іўеўскай № 54 — камандзір вайсковай часці 2044 Аляксандр Маркевіч;
па Лідскай № 55 — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Андрэй Навумовіч;
па Дзятлаўскай № 56 — першы намеснік міністра ўнутраных спраў — начальнік крымінальнай міліцыі Валянцін Міхневіч;
па Навагрудскай № 57 — дырэктар установы «Музей «Замкавы комплекс «Мір» Вольга Папко;
па Слонімскай № 58 — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ала Сопікава;
па Смаргонскай № 59 — старшыня Астравецкага райвыканкама Адам Кавалько;
па Шчучынскай № 60 — старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Валерый Саўко.
У Мінскай вобласці:
па Бярэзінскай № 61 — намеснік начальніка ўпраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі па Мінску і Мінскай вобласці Пётр Атрошчанка;
па Барысаўскай гарадской № 62 — дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства «Горадабудаўнікі» Васіль Бараннік;
па Барысаўскай сельскай № 63 — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Тамара Красоўская;
па Жодзінскай № 64 — намеснік генеральнага дырэктара па якасці і стандартызацыі вытворчасці ААТ «БелАЗ» — кіруючая кампанія холдынгу «БелАЗ-Холдынг» Дзмітрый Заблоцкі;
па Пухавіцкай № 65 — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валерый Гайдукевіч;
па Капыльскай № 66 — намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Людміла Ніжэвіч;
па Слуцкай № 67 — галоўны рэдактар ДУ «Рэдакцыя газеты «Слуцкі край» і праграмы радыёвяшчання «Весткі Случчыны» Людміла Ражанец;
па Салігорскай гарадской № 68 — намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях і лагістыцы — начальнік упраўлення продажаў і лагістыкі ААТ «Беларуськалій» Андрэй Рыбак;
па Салігорскай сельскай № 69 — дырэктар ДУ «Салігорскі раённы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» Юлія Мурына;
па Стаўбцоўскай № 70 — навуковы супрацоўнік Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі» Алена Анісім;
па Дзяржынскай № 71 — генеральны дырэктар ААТ «Дарбудіндустрыя» Юрый Лобач;
па Маладзечанскай гарадской № 72 — намеснік старшыні Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэта Людміла Канановіч;
па Маладзечанскай сельскай № 73 — кіраўнік спраў Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Іван Маркевіч;
па Вілейскай № 74 — дырэктар ДУА «Вілейская гімназія № 1 «Логас» Наталля Жыбуль;
па Лагойскай № 75 — старшыня Лагойскага раённага савета дэпутатаў Пётр Вабішчэвіч;
па Сеніцкай № 76 — намеснік старшыні праўлення Мінскага абласнога спажывецкага саюза, кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2015 года Мікалай Улаховіч;
па Заслаўскай № 77 — урач-кардыёлаг (загадчык) кардыялагічнага аддзялення № 2 УАЗ «2-я гарадская клінічная бальніца» Мінска Валянціна Курсевіч.
У Магілёўскай вобласці:
па Бабруйскай-Ленінскай № 78 — начальнік упраўлення адукацыі, спорту і турызму Бабруйскага гарвыканкама Ірына Рынейская;
па Бабруйскай-Першамайскай № 79 — начальнік зборачнага цэха №2 завода масавых шын ААТ «Белшына» Віталь Уласевіч;
па Бабруйскай сельскай № 80 — дырэктар ААТ «Бабулін гладыш» — кіруючая кампанія холдынгу Магілёўская малочная кампанія «Бабулін гладыш» Ігар Кананчук;
па Быхаўскай № 81 — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Таццяна Кананчук;
па Горацкай № 82 — прарэктар па вучэбнай рабоце (завочным навучанні) установы адукацыі «Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія» Алена Колеснева;
па Крычаўскай № 83 — старшыня Крычаўскага раённага савета дэпутатаў Таццяна Марачкава;
па Магілёўскай-Ленінскай № 84 — загадчык кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін УА «МДУ імя А.А.Куляшова» Ігар Марзалюк;
па Магілёўскай-Цэнтральнай № 85 — галоўны ўрач установы аховы здароўя «Магілёўская цэнтральная паліклініка» Аляксандр Старавойтаў;
па Магілёўскай-Кастрычніцкай № 86 — намеснік старшыні Магілёўскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Вольга Петрашова;
па Магілёўскай-Прамысловай № 87 — галоўны інжынер — першы намеснік генеральнага дырэктара ААТ «Магілёўхімвалакно» Ігар Салаўёў;
па Магілёўскай сельскай № 88 — намеснік старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Анатоль Хішчанка;
па Асіповіцкай № 89 — трэнер спартыўнай каманды ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў, член зборнай па веславанні на байдарках і каноэ Аляксандр Багдановіч;
па Шклоўскай № 90 — памочнік прэзідэнта — галоўны інспектар па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Горабаў.
У Мінску:
па Шабаноўскай № 91 — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Аксана Няхайчык;
па Аўтазаводскай № 92 — дырэктар рысорнага завода ААТ «МАЗ» — кіруючая кампанія холдынгу «БелАўтаМАЗ» Валерый Курсевіч;
па Васняцоўскай № 93 — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валерый Барадзеня;
па Свіслацкай № 94 — пасол Беларусі ў Аўстрыі і Харватыі па сумяшчальніцтве; пастаянны прадстаўнік Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Вене і пры АБСЕ Валерый Варанецкі;
па Купалаўскай № 95 — намеснік генеральнага дырэктара па вытворчасці СААТ «Камунарка» Таццяна Сайганава;
па Чкалаўскай № 96 — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Наталля Клімковіч;
па Кастрычніцкай № 97 — дырэктар ТАА «Грынрэй», член Аб'яднанай грамадзянскай партыі Ганна Канапацкая;
па Паўднёва-Заходняй № 98 — дырэктар ААТ «Мінскі вагонарамонтны завод» Ігар Камароўскі;
па Грушаўскай № 99 — дырэктар ДУ «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр отарыналарынгалогіі» Людміла Макарына-Кібак;
па Ясенінскай № 100 — першы намеснік генеральнага дырэктар ДВА «Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама» Аксана Гайдук;
па Сухараўскай № 101 — дырэктар ДУА «Гімназія № 31 Мінска» Ганна Старавойтава;
па Каменнагорскай № 102 — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Людміла Кубракова;
па Дамброўскай № 103 — старшыня Фрунзенскай раённай арганізацыі Мінска РГА «Белая Русь» Віталь Місявец;
па Кальварыйскай № 104 — намеснік дырэктара ДУ «Музей гісторыі горада Мінска» Міхаіл Мілаванаў;
па Старавіленскай № 105 — загадчык кафедры мастацтва эстрады УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў» спявачка Ірына Дарафеева;
па Коласаўскай № 106 — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Дзмітрый Шаўцоў;
па Усходняй № 107 — першы намеснік генеральнага дырэктара ААТ «ЦУМ Мінск» Аляксей Сокал;
па Каліноўскай № 108 — старшыня праўлення ГА «Беларускі фонд міру» Максім Місько;
па Уручскай № 109 — начальнік УА «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь» Сяргей Бобрыкаў;
па Партызанскай № 110 — галоўны ўрач ДУ «Бальніца паліятыўнага догляду «Хоспіс» Вольга Мычко.
Згодна з вынікамі выбараў дэпутаты абраныя па ўсіх 110 выбарчых акругах.
Каментары