На гэтым тыдні стане халадней, на большай частцы тэрыторыі Беларусі захаваецца сухое надвор'е. Большую частку тыдня надвор'е будзе фармаваць Скандынаўскі антыцыклон, сфарміраваны ў больш халоднай паветранай масе паўночных шырот.

Пра гэта паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітрый Рабаў.

Да канца працоўнага тыдня будзе пераважна без ападкаў, толькі ў пятніцу днём па паўночным усходзе магчымы невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман.

У аўторак, 13 верасня, тэмпература паветра складзе ноччу + 10 … + 15°С, па паўночным усходзе месцамі + 6 … + 9°С; днём + 18 … + 24°С, па паўднёвым захадзе + 25 … + 28°С.

У сераду, 14 верасня, ноччу чакаецца + 5 … + 12°С, у паўночна-ўсходніх раёнах месцамі + 2 … + 4°С; днём + 14 … + 21°С, па паўднёвым захадзе + 22 … + 24°С.

У чацвер, 15 верасня, ноччу + 3 … + 10°С, у паўночна-ўсходніх раёнах на глебе месцамі слабыя замаразкі да 0 … -2°С; днём + 14 … + 21°С, па паўднёвым захадзе + 22 … + 24°С.

У пятніцу, 16 верасня, ноччу + 3 … + 10°С, на тарфяніках Палесся магчымы слабыя замаразкі да 0 … -2°С; днём + 18 … + 25°С, па паўночным усходзе + 15 … + 17°С.

У выходныя на фоне высокага атмасфернага ціску будуць праходзіць малаактыўныя атмасферныя франты і прынясуць у асобныя раёны краіны кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі туман.

Ноччу + 5 … + 12°С, месцамі + 2 … + 4°С; днём ад +13°С па паўночным усходзе да +23°С па паўднёвым захадзе.

Сярэдняя дэкадная тэмпература паветра па Беларусі чакаецца на 2-4°С вышэй за кліматычную норму (норма + 11 … + 13 ° С).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?