Фота: livejournal.com

Фота: livejournal.com

Інфармацыю пацвердзіў прэс-сакратар Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі ксёндз Юрый Санько.

«Паводле інфармацыі, якой я валодаю, Чырвоны касцёл зачынены на два дні ў сувязі з тым, што яго рыхтуюць да вялікай рэстаўрацыі. Каб паспець скончыць усе небяспечныя работы, вырашылі зачыніць яго ў будні», — пракаментаваў ксёндз.

Распрацоўкай праекта па рэканструкцыі касцёла займаецца «Мінская спадчына». 

Як тлумачыў раней дырэктар прадпрыемства Павел Шыкунец, гэты помнік гісторыі досыць даўно меў патрэбу ў абнаўленні: рамонту патрабуюць ўсе інжынерныя сістэмы будынка, а таксама фасад і ўнутраныя памяшканні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?