19:20

Ацэньваючы акцыю ў каментары «Нашай Ніве», Статкевіч сказаў, што гэта «годная акцыя годных людзей». «Так, народу выйшла не шмат, бо грамадства пакуль не гатовае да шырокіх пратэстаў і не лічыць парламенцкія выбары значнай падзеяй, вартай пратэстаў. Хто прыйшоў — малайцы», — дадаў ён. 

19:15

Славамір Адамовіч пачаў чытаць вершы і заадно прадаваць свае кнігі. 

19:10

Калона дайшла да плошчы Незалежнасці і спынілася ля Чырвонага касцёла. Статкевіч кажа, што парламент не прымае рашэнняў, а выбарчая камісія нікога не абірае. Натоўп гукае «Ганьба!»

Статкевіч дзякуе прысутным і абяцае, што «мы прыйдзем на гэтыя вуліцы яшчэ, пакуль нашая краіна не будзе вольнай, нас будуць сотні тысяч». 

На гэтым ён заклікае разыходзіцца, берагчы сябе, згортваць сцягі. Абяцае, што праблем у тых, хто не выступаў, не будзе, а калі будуць, заклікае звязвацца з ім праз сацсеткі.

19:05

Аператарам дзяржаўных каналаў далі ахову. Мужчыны ў сінім і шэрым не адыходзяць ад аператара ні на крок. 

19:00

Таварышаў у такіх кепках было прынамсі трое. 

18:55

18:50

Калона праходзіць ля будынка КДБ, перадае супрацоўнікам ведамства «прывітанне» воплескамі. Людзі гукаюць «Незалежнасць!» і «Жыве Беларусь!»

Тым часам у натоўпе былі заўважаныя два чалавекі, якія крычалі «пайшоў на…» на ўсе прапановы прамоўцаў. Ад калоны яны не адстаюць, але скардзяцца, што цяжка ісці з «гэтымі».

18:45

У калоне, якая рухаецца па праспекце Незалежнасці, каля 200 чалавек. 

18:35

Арганізатары абвясцілі аб намеры прайсці шэсцем да ЦВК. Статкевіч павёў людзей па праспекце. Тым часам міліцыя прыйшла складаць пратаколы на выступоўцаў.

Пачаліся сутычкі з міліцыяй, моцная штурханіна. У сілавікоў літаральна адбілі Севярынца і Дашкевіча. Усе міліцыянты, акрамя аднаго, у цывільным. Тым часам асноўная калона пайшла на праспект. 

18:30

Зміцер Дашкевіч заклікаў 19 верасня на акцыю «праспект нацыянальнага сцягу».

18:20

Пачаўся мітынг. Уладзімір Някляеў заклікае да новых выбараў, кажа, што вынікі выбараў многія палічылі «перамогай дэмакратыі», а гэта быў «чарговы фарс і падман народа». 

«Балюча і сорамна, — выказаўся Мікалай Статкевіч пра ўчорашнія выбары. — Гэта ганебны спектакль». «Лукашэнка прадасць нас за пару мільярдаў і з'едзе ў Венесуэлу», — дадаў ён. Палітык абвясціў кампанію па вяртанні ў краіну сапраўдных выбараў.

18:15

На плошчы ўжо каля 100 чалавек. Заўважаныя некалькі падазроных асоб у кепках Russia. Прысутнічае міліцыя ў цывільным, але асабліва не «свеціцца». 

18:10

18:00

Каля Палаца Рэспублікі каля 50-70 чалавек. Лунаюць некалькі сцягоў Маладога Фронту. Сярод прысутных — Мікалай Статкевіч, Павел Севярынец, Зміцер Дашкевіч, Віталь Рымашэўскі, Уладзімір Някляеў, Павел Вінаградаў, Вольга Нікалайчык. Гучыць Belarus freedom «Ляпісаў».

***

Грамадскі дзеяч Мікалай Статкевіч заклікаў беларусаў дамагацца правядзення сапраўдных выбараў. Для гэтага ён прапанаваў сабрацца 12 верасня а 18-й на Кастрычніцкай плошчы сталіцы. 

«Выбараў не было — быў фарс. Мы павінны змагацца за сапраўдныя выбары. Я думаю, эканамічны крызіс будзе нарастаць, і ў наступным годзе магчыма так, што ў нас ёсць шанцы дамагчыся сапраўдных выбараў. Яны паддаюцца — трэба ціснуць», — сцвярджае Статкевіч. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?