Дамоўленасць аб спыненні баявых дзеянняў у Сірыі, узгодненая дыпламатамі Расіі і ЗША, афіцыйна ўступіла ў сілу, у 19:00 па мясцовым часе ў панядзелак.

Сірыйская армія выпусціла заяву, у якой абвясціла аб замарозцы ўсіх баявых дзеянняў да паўночы 18 верасня.

Пачатак перамір'я супадае з пачаткам мусульманскага свята Ід аль-Атха (вядомага таксама як Курбан-байрам).

Згодна з дасягнутымі дамоўленасцямі, калі перамір'е будзе выконвацца на працягу сямі дзён, то Расія і ЗША пачнуць абмен выведдадзенымі і сумесныя паветраныя аперацыі супраць джыхадзісцкіх груповак.

Сірыйскі ўрад заявіў, што прымае ўмовы перамір'я, аднак прадстаўнікі апазіцыйных груповак пакуль афіцыйна не выказвалі сваёй згоды з умовамі дагавора.

Напярэдадні пачатку перамір'я сірыйская армія нанесла магутныя бомбавыя ўдары па падкантрольных паўстанцам раёнах. У выніку загінулі каля 100 чалавек.

Сірыйскія актывісты таксама заяўлялі пра актыўнасць расійскіх баявых самалётаў у правінцыях Ідліб і Алепа.

Узброены канфлікт у Сірыі, які пачаўся з паўстання супраць прэзідэнта краіны Башара Асада, працягваецца ўжо пяць гадоў. За гэты час загінулі больш за 250 тысяч чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?