РУП «Белтэлекам» завяршае падрыхтоўчыя работы па ўвядзеньні ў эксплуатацыю першага ў Беларусі інтэрактыўнага тэлебачаньня.

Паводле інфармацыі «Е», масавыя продажы IP‑TV пачнуцца ў Менску ўжо гэтым летам і напэўна удараць па кішэні дзеючых апэратараў эфірна‑кабельнага тэлебачаньня.

Хутчэй за ўсё першыя абанэнты IP‑TV (пакуль толькі ў Менску і Менскай вобласьці) зьявяцца ў пачатку жніўня.

Экспэрты адзначаюць, што дэбют інтэрактыўнага ТВ можа сур’ёзна аслабіць пазыцыі дзеючых апэратараў эфірна‑кабельнага тэлебачаньня.

Мяркуецца, што кошт 30‑дзённай падпіскі на IP‑TV будзе складаць 15‑20 даляраў. Пры гэтым РУП «Белтелекам» мае намер прапанаваць у тры разы больш тэлевізійных каналаў, чым напрыклад, пашыраны эфірны пакет на «Космас‑ТВ». Экспэрты таксама мяркуюць, што прыход IP‑TV можа пацягнуць сур’ёзнае скарачэньне даходаў у другіх прадаўцоў ТВ‑каналаў. Ва ўсялякім выпадку рост фінансавых паказчыкаў у профільных кампаній запаволіцца, ім давядзецца або пашыраць свае прапановы, або зьніжаць цэны.

Дадатковым ударам па канкурэнтах стане максімальная даступнасьць IP‑TV.

Падключыцца да інтэрактыўнага тэлебачаньня змогуць практычна ўсе карыстальнікі стацыянарнай тэлефоннай сувязі. Дастаткова толькі ADSL‑мадэму і прыстаўкі‑дэкодэр Set Top Box.

Магчыма, напачатку беларускі правайдэр ня зможа задаволіць усе заяўкі на падключэньне. Цяжкасьці могуць ўзьнікнуць з уладальнікамі «павольных ліній», дзе магчымасьць перадачы лічбавых дадзеных не дасягае аптымальных 3‑4 мэгабіт у секунду. Але «Белтэлекам» ужо зараз вядзе работы па аптымізацыі сувязі, таму да пачатку продажу паслуні буйных белых плямаў, прынамсі, у Менску ня будзе.

У рэгіёны IT‑TV прыйдзе зь некаторым спазьненьнем.

Дакладная праграмная раскладка пакуль не агалошваецца. Вядома толькі што правайдэру удалося заключыць пагадненьне пра лічбавую рэтрансьляцыю відэакантэнту з большасьцю папулярных тэлеканалаў.

Паводле Ежедневника

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0