Фота з асабістага архіва Святланы Зелянкоўскай

Фота з асабістага архіва Святланы Зелянкоўскай

Афіцыйная рэгістрацыя шлюбу адбылася год таму: 26 жніўня 2015 года, але пра яе ведалі толькі самыя блізкія сябры і сваякі сям'і.

— Вяселле было простым. У Адэсе, па прыколе, пайшлі і паставілі штамп у тым адзенні, у якім хадзілі на пляж, — распавядае Святлана. — Пасля роспісу паехалі ў кафэ, дзе Макарка (сын Сяргея Міхалка і Святланы Зелянкоўскай) мог гуляцца. Там добрая дзіцячая пляцоўка, аніматары, вялікая надзіманая горка. А ён у дарозе заснуў. Мы яго на зэдліку паклалі побач з намі, накрылі пледам, а самі ціха елі і пілі гарбату.

Фота з асабістага архіва Святланы Зелянкоўскай

Фота з асабістага архіва Святланы Зелянкоўскай

Актрыса лічыць, што пасля роспісу адносіны ў сям'і сталі больш адказнымі, але па-ранейшаму ім з Сяргеем весела і цікава разам.

— У нас усё класна. Стасункі класныя, мядовы месяц можа нечакана паўстаць у любую хвіліну — узялі і паехалі куды-небудзь. Таму ўсё жыццё — мядовы месяц, - кажа Святлана.

У лістападзе 2013 года ў пары нарадзіўся сын Макар. У маі Сяргей Міхалок атрымаў від на жыхарства ва Украіне, праз паўгода яго атрымала Святлана і пераехала да мужа ў Кіеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0