У Мінску абрана 8 членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі:
- намеснік міністра юстыцыі Ала Бадак,
- дырэктар РНПЦ «Мацi i дзiця» Канстанцін Вільчук,
- рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Кацярына Дулава,
- старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч,
- старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда,
- Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Японіі Сяргей Рахманаў,
- кіраўнік РНПЦ трансплантацыі органаў і тканак Алег Румо,
- міністр працы і сацыяльнай абароны Мар'яна Шчоткіна.
Такое рашэнне прынята сёння на пасяджэнні Мінскага гарадскога савета дэпутатаў. Дэпутаты гарадскога савета аднагалосна падтрымалі ўсе восем кандыдатур.
Ва ўсіх абласцях таксама зацверджаныя ўсе «прапанаваныя» кандыдатуры.
0
0
0
0
0
0