Кампанія «Будзьма беларусамі» і Лятучы ўніверсітэт запрашаюць на публічную дыскусію «Сучасная нацыянальная ідэнтычнасць: праблемы і выклікі», якая адбудзецца 22 верасня ў бізнес-клубе Imaguru.
У цэнтры ўвагі экспертаў — дзве тэмы: «Нямодны прысуд: вышыванкі як знакі сучаснасці і спроба ўвасаблення нацыянальнай ідэі» і «Дэмакратыя і нацыянальная ідэнтычнасць: ці магчымыя адна без адной?».
Удзел возьмуць:
Ірына Дубянецкая, доктар сакральнай тэалогіі;
Сяргей Харэўскі, культуролаг, мастацтвазнаўца;
Валер Булгакаў, галоўны рэдактар часопіса «Arche»;
Аляксей Ластоўскі, даследчык нацыянальнай ідэнтычнасці;
Алесь Белы, гісторык, публіцыст;
Мікіта Броўка, symbal.by.
Мадэратар — Павел Баркоўскі.
Запрашаем разам высветліць, беларуская вышыванка — гэта проста мода альбо спроба адшукаць вонкавыя сімвалы вобразу нацыянальнай ідэнтычнасці? Ці могуць яны з'яднаць нацыю па-за палітычным кантэкстам? Ці магчымае развіццё і дэмакратызацыя Беларусі без ідэнтычнасці? Ці можа наша краіна стаць сапраўды незалежнай без яе? Колькі відаў ідэнтычнасці суіснуюць ці супрацьстаяць адзін аднаму ў Беларусі?
Падчас абмеркавання адбудзецца паказ вышыванак ад беларускіх вытворцаў.
Дыскусія пройдзе ў межах Тыдня беларускага мыслення.
Падзея ў Facebook.