Украіна абавязана пагасіць доўг перад Расіяй, у гэтым пытанні пазіцыя Крамля застаецца нязменнай. Пра гэта ў аўторак, 13 верасня, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.

ria.ru

ria.ru

«Пазіцыя Крамля ніяк не змянілася. Гаворка ідзе пра суверэнны доўг, пра пацверджаны суверэнны доўг Украіны, які падлягае вяртанню», — сказаў ён.

12 верасня міністр фінансаў Расіі Антон Сілуанаў паведаміў, што РФ прагаласуе супраць выдзялення Украіне чарговага траншу фінансавай дапамогі, бо спрэчка паміж краінамі да гэтага часу не вырашана.

Чакаецца, што МВФ разгледзіць пытанне аб працягу праграмы фінансавай дапамогі Украіне 14 верасня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0