Праўда, яна застаецца, напэўна, апошняй з краінаў СНД, што ня вызначылася са сваімі геапалітычнымі прыхільнасьцямі.

Як адзначае на старонках «Коммерсанта» Фёдар Лук’янаў, галоўны рэдактар часопіса «Россия в глобальной политике», Беларусь застаецца, напэўна, апошняй з краінаў СНД, што ня вызначылася са сваімі геапалітычнымі прыхільнасьцямі.


Фёдар Лук'янаў
Расейскі палітоляг паўтарае старую тэзу пра тое, што галоўным абаронцам беларускага сувэрэнітэту застаецца Аляксандар Лукашэнка, якому незалежнасьць краіны дае неабходны ўзровень улады. Аднак, на думку галоўнага рэдактара «России в глобальной политике», доўга такое балянсаваньне паміж Усходам і Захадам цягнуцца ня можа. Бо Лукашэнка — гэта не Кадафі, а таму Эўропа, да якой час ад часу афіцыйны Менск апэлюе, аўтаматычна прымяняе да Беларусі, як да эўрапейскай краіны, базавы набор крытэраў, не прымяняльных да Лібіі.

Вось як Лук’янаў піша пра эўрапэрспэктывы Беларусі:

«Парадокс заключаецца ў тым, што калі і ёсьць на тэрыторыі былога СССР дзяржава, што ідэальна пасуе для інтэграцыі ў заходнія структуры, найперш у ЭС, то гэта Беларусь. Кампактная монаэтнічная краіны эўрапейскага памеру і культуры з адукаваным насельніцтвам, за тое без алігархаў і шлейфу прыватызацыі».

Фёдар Лук’янаў нар. у 1967 г. у Маскве. Скончыў філялягічны факультэт МДУ імя М.В.Ламаносава. Палітоляг, журналіст‑міжнароднік; з 2002 г. галоўны рэдактар часопісу «Россия в глобальной политике».

Сямён Печанко, паводле «КоммерсантЪ»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0