Зміцер Дашкевіч зладзіў паспяховую акцыю 27 ліпеня, у дзень прыняцця Дэкларацыі ад дзяржаўным суверэнітэце, фота Ірыны Арахоўскай

Зміцер Дашкевіч зладзіў паспяховую акцыю 27 ліпеня, у дзень прыняцця Дэкларацыі ад дзяржаўным суверэнітэце, фота Ірыны Арахоўскай

19 верасьня (панядзелак) а 19 гадзіне актывісты выйдуць на Кастрычніцкую плошчу Мінска і ўздымуць бел-чырвона-белыя сцягі.

«19 верасня 1991 года парламент Беларусі зацвердзіў дзяржаўнымі сімваламі нашай краіны бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня», беларуская мова сталася адзінай дзяржаўнай, а краіна ад таго дня называецца — Рэспубліка Беларусь», — тлумачаць нагоду правядзення акцыі ў арганізацыі.

Да маладафронтаўца Змітра Дашкевіча далучацца Павел Вінаградаў і адзін з заснавальнікаў руху «Зубр» Яўген Афнагель.

«У 25-ю гадавіну гэтай вялікай даты запрашаем патрыётаў на святочную акцыю «Праспект нацыянальнага сцяга». Разам уздымем уздоўж праспекта нацыянальныя сцягі, засведчыўшы гэтым, што бел-чырвона-белы сцяг жыве і хутка зноў станецца дзяржаўным сцягам Беларусі!», — гаворыцца на сайце маладафронтаўцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0